29 мая 2023
Вызначылі пераможцу фіналу VI раённага фестывалю КВЗ сярод вучняў
Адбылася фінальная гульня VI раённага фестывалю КВЗ сярод вучняў устаноў адукацыі Мядзельшчыны. Удзельнікамі яе сталі чатыры каманды — “КМТС” (Кого Могли, Того Собрали!) Княгінінскай СШ, “Не сезон” Нарацкай СШ №2, “Сливки юмора” Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі і “зНуля” Крывіцкай СШ. Усе каманды паказалі добрую гульню. Былі ёмкія жарты, песні. Увогуле атрымалася сапраўднае свята гумару. Трэцяе месца ў фінале заняла каманда “Не сезон” Нарацкай СШ №2. Другое месца раздзялілі дзве каманды — “КМТС” Княгінінскай СШ і “зНуля” Крывіцкай СШ. Пераможцам VI раённага фестывалю КВЗ сярод вучняў устаноў адукацыі Мядзельшчыны стала каманда “Сливки юмора” Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, якая і атрымала пераходны кубак. Акрамя таго, былі вызначаны лепшыя акцёры і актрысы. Адзначаны таксама дыпломамі каманды за серыю жартаў.
Крыніца інфармавання: http://narachanka.by