Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядель, пл. Ленина, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 справочная служба «Одно окно»
контакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Мядельский районный
исполнительный комитет

17 мая 2023

Знай нашых!

Першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы ў праграме спартакіяды ДЮСШ і СДЮШАР прайшло ў сталіцы Удзельнічалі юнакі і дзяўчаты 2008-2009 гадоў нараджэння. Прадстаўнікі каманды СДЮШАР Мядзельскага раёна заваявалі на ім медалі. Марыя Валюк стала другой у спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 2000 метраў сярод дзяўчат. Марыя вучылася ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі і займалася ў СДЮШАР раёна на аддзяленні па лёгкай атлетыцы. Цяпер яна — навучэнка Плешчаніцкай дзяржаўнай абласной сярэдняй школы-вучылішча алімпійскага рэзерву. Вызначыліся таксама вучні Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі, якія займаюцца ў СДЮШАР раёна. Сярод хлопцаў Максім Будзько стаў другім у кіданні молата — ён кінуў снарад на 31 метр 73 сантыметры. А Сяргей Кедроўскіх перамог у бегу на 800 метраў — паказаў вынік 2:12,9.

Источник: http://narachanka.by/