Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

2 March 2026

Мінская вобласць бярэ прыклад з "Нестановічы-Агра": як знізіць склон цялят і тыражаваць вопыт

У Мінскай вобласці вызначыліся з тэхналогіямі, якія дапамогуць захаваць маладняк буйной рагатай жывёлы. Адзін з эфектыўных метадаў — будаўніцтва сучасных профілакторыяў для цялят. Узорава-паказальны аб’ект на малачна-таварным комплексе ААТ «Нестановічы-Агра» наведаў Прэзідэнт. Падрабязнасці піша БЕЛТА.

Практыка паказала: працуе

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка адзначыў, што профілакторый пабудаваны два гады таму і паспяхова эксплуатуецца.

«Эксплуатуецца паспяхова. З пачатку гэтага года тут падзежу практычна няма. Літаральна дзве галавы за два месяцы, і то з прычыны аб’ектыўных фактараў, звязаных са станам здароўя гэтых жывёл», — сказаў ён.

Маштабная праграма ўкаранення

Па словах Кушнарэнкі, досвед «Нестановічы-Агра» вырашылі распаўсюдзіць.

«Хутка ўзводзіцца, танна і з выкарыстаннем у тым ліку дрэва, якога ў нас дастаткова. Таму было прынята рашэнне пабудаваць на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гэтым годзе 111 такіх профілакторыяў, каб перамясціць туды 20 тыс. цялят, — заявіў Аляксей Кушнарэнка. — Мы паэтапна прапрацавалі, у якія тэрміны, хто і што павінен рабіць, каб выканаць гэтую задачу. Літаральна на наступным тыдні плануем сабраць тут усіх старшынь райвыканкамаў, каб яны на свае вочы змаглі ўбачыць, як гэта працуе», — паведаміў ён.

Дысцыпліна і тэхналогіі — залог поспеху

Для мінімізацыі чалавечага фактару ў профілакторыі ўкаранёна сістэма відэакантролю і сучаснае абсталяванне.

«У аснове ўсяго павінна быць дысцыпліна. Гэта не толькі камфорт жывёл, але і ўмовы для работы людзей», — падкрэсліў Аляксей Кушнарэнка.

Прэзідэнт ухваляе, але з агаворкамі

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што праект вельмі тэхналагічны:

«Добры профілакторый. Месяц (гаворка пра хуткасць узвядзення. — Заўв.). Заказаў гэтыя канструкцыі. Прыязджаеш — штампуй, бетануй. Ніякай складанасці. Таксама — шэфы (могуць аказаць дапамогу. — Заўв.). Вельмі тэхналагічна, нічога выдумляць не трэба, — сказаў Прэзідэнт. — Добры профілакторый для цялят. Трэба распаўсюджваць гэты вопыт».

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што не ўсюды магчыма рэалізаваць такі варыянт «па-багатаму».