Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

7 October 2026

У Мінскай вобласці пашыраць сетку зарадных станцый для электрамабіляў

У Барысаве, Жодзіне, Дзяржынску, Маладзечне, Салігорску і іншых гарадах вобласці ўжо працуюць зарадныя станцыі.

Хуткія ЭЗС усталёўваюць у запатрабаваных месцах — побач з гандлёвымі і адміністрацыйнымі аб'ектамі і на асноўных транспартных напрамках. Павольныя — пераважна каля жылых кварталаў і офісных будынкаў.

У 2026-2027 гадах у Мінскай вобласці плануюць усталяваць не менш за 50 хуткіх зарадных станцый. Да канца 2027 года сетку папоўняць яшчэ каля 80 павольных ЭЗС. Сканцэнтраваны яны будуць у Барысаве, Вілейцы, Дзяржынску, Жодзіне, Маладзечне, Слуцку і Салігорску.

Таксама да канца 2027 года суперхуткія зарадныя комплексы з'явяцца на скрыжаванні трас М6 і М7 паблізу Валожына, М1 і Р53 — паблізу Барысава, а таксама на трасе Р23 — паблізу Слуцка.

Задайце пытанне