10 August 2026
Уклад ветэранаў Міншчыны ў агульны бохан
Для сустрэчы з ветэранамі працы – сямейным экіпажам братоў-камбайнераў выехалі ў поле старшыня Нясвіжскага раённага савета ветэранаў Пашкоўскі Генадзь Віктаравіч і адказны сакратар савета Чурак Леакадзія Пятроўна, каб павіншаваць з намалотам збожжа больш за тысячу (1486,5 т).
На прадпрыемстве старшы камбайнер Платун Аляксандр Адольфавіч (1957 года нараджэння) працуе ўжо сорак восем гадоў, а за рулём камбайна «Лексіён-550» — дваццаць два. Як адзначыў Аляксандр Адольфавіч – пакуль яшчэ здароўе дазваляе — працую. Кожны год выходжу на жніво.
Наша работа, з Фадзеем Адольфавічам (родны брат 1960 года нараджэння), адказная, але калі выходзіш раніцай у поле, ды яшчэ і надвор’е дазваляе, працуецца прыемней і весялей. Глядзіш і радуешся кожнаму сціснутаму каласку. Бо калі ёсць добры ўраджай, значыць і хлеб на стале заўсёды будзе.