Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

9 January 2025

«Ад усёй душы»

На Мядзельшчыне працягваецца рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы». Вось і сёння ў аддзяленне сястрынскага догляду Свірскай участковай бальніцы завітаў намеснік старшыні райвыканкама Руслан ЖУК. Руслан Вячаслававіч зазначыў, што акцыя «Ад усёй душы» – яшчэ параўнальна новая, аднак важная і патрэбная. У падарунак ад райвыканкама ён прывёз блендар. Прылада вельмі карысная, улічваючы спецыфіку прыгатавання ежы для некаторых пацыентаў аддзялення. Салодкія падарункі ад раённага Савета ветэранаў даставілі яго старшыня Уладзімір Валасевіч і адказны сакратар Святлана Мінчук. Працоўны калектыў цэнтральнай раённай бальніцы прывёз тарты, а таксама салодкія падарункі з улікам (не былі б то медыкі!) дыягназу кожнага пацыента. Ну а калядна-навагодні настрой стварылі Дзед Мароз і Снягурка.