Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

23 January 2025

Адкрылася лінія вытворчасці сыру з блакітнай цвіллю

У аграгарадку Нарач на Нарачанскім участку Мінскага малочнага завода нумар 1 адкрылася лінія вытворчасці сыру з блакітнай цвіллю на 30 тон. Гэта стала вынікам рэканструкцыі галоўнага вытворчага корпуса з мадэрнізацыяй лініі вытворчасці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага комітэта Васіль Сысоеў, старшыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Прановіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сакалоўская.

Гэты інвестыцыйны праект рэалізоўваўся з 2022 па 2024 год у рамках праграмы "Адзін раён - адзін праект". Сыр з блакітнай цвіллю «Ракфорці» ў Нарачы выпускаюць ужо 10 гадоў. Улічваючы запатрабаванасць гэтага дэлікатэсу, было прынята рашэнне павялічыць аб'ёмы яго вытворчасці. У выніку зараз завод можа выпускаць за месяц 84 тоны сыру з блакітнай цвіллю. Рынкі збыту даўно вызначаны: гэта як унутраны рынак, так і экспарт. Прычым, на экспарт плануецца накіроўваць да 90 працэнтаў аб'ёму прадукцыі. Наш сыр чакаюць у Расіі, Казахстане, Грузіі, Азербайджане, Арменіі, Узбекістане, Туркменістане, Абхазіі. Для гасцей правялі экскурсію і паказалі ўвесь вытворчы цыкл стварэння гэтага ўнікальнага сыру.
https://narachanka.by/