18 September 2025
Беларусь! Ты маці і песня, і слава!
На плошчы Шаранговіча ў Мядзеле прайшоў мітынг, прысвечаны Дню народнага адзінства. Са святам павіншаваў прысутных старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч.Свае віншаванні адрасавалі першы сакратар райкама БРСМ Віктар Клімовіч і старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" Андрэй Русак. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка Максіму Танку. Далей у праграме святочны канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці раёна.