4 September 2024
Без мінулага няма цяперашняга і ніколі не будзе будучыні
Пра гэта вучням Слабадской сярэдняй школы імя Адама Гурыновіча нагадаў старшы памочнік пракурора раёна Аляксей Купрэвіч. – У Беларусі прыняты закон «Аб генацыдзе беларускага народа», які дазваляе ў поўнай меры ацаніць усе зверствы нацыстаў, захаваць памяць пра ахвяр, ніколі не дапусціць гераізацыі тых злачынстваў, – падкрэсліў Аляксей Аляксандравіч. – Гэта памяць нашай зямлі, памяць пра нашых дзядоў і прадзедаў, памяць, якую мы павінны перадаць сваім дзецям, унукам і праўнукам. Мы беражліва захоўваем памяць пра страшныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, пра генацыд беларускага народа і зробім усё магчымае, каб над нашай Радзімай было толькі мірнае неба.
Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/