19 September 2025
«Чысты двор – камфортнае жыццё»
Члены Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ініцыявалі правядзенне ў Год добраўпарадкавання рэспубліканскай акцыі «Чысты двор – камфортнае жыццё». У рамках яе жыхары шматкватэрных дамоў і прыватнай забудовы пры падтрымцы службаў ЖКГ добраўпарадкуюць прыдамавыя тэрыторыі. Далучыўся да акцыі і Мядзельскі раён. У райцэнтры правялі добраўпарадкаванне ля дамоў №43 і 45 па вуліцы Юбілейнай.