28 May 2024
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі
Прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане і Беларускага таварыства інвалідаў пабывалі з экскурсіяй у мемарыяльным комплексе «Хатынь», дзе ўсклалі кветкі да Вечнага агню і наведалі музей. – Хоць многія былі ў Хатыні не першы раз, з кожнай паездкі заўсёды даведваешся нешта новае, – расказала адказны сакратар Мядзельскага раённага савета ветэранаў Святлана Мінчук. – Вельмі ўразіла наведванне музея – без слёз не можна бачыць і слухаць, што там паказваюць і што расказваюць.
Источник: https://narachanka.by/