16 September 2025
Да Дня народнага адзінства
На Мядзельшчыне праходзіць маладзёжная экспедыцыя “Максім Танк. Шлях паэта”. Праводзіцца яна напярэдадні Дня народнага адзінства і чарговай гадавіны з дня нараджэння Максіма Танка. Удзельнікі экспедыцыі – працоўная моладзь Мядзельшчыны. Пачалася яна ў Мядзельскім музеі народнай славы, потым усе накіраваліся да помніка народнаму паэту. Далей па маршруце – літаратурна-краязнаўчы музей у Сваткаўскай сярэдняй школе імя Максіма Танка, месца пахавання народнага паэта на могілках у вёсцы Новікі і бацькоўская хата на хутары ля Пількаўшчыны.
Источник: https://narachanka.by/