Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

3 September 2024

Да новага навучальнага года гатовы!

Урачыстая лінейкі, прысвечаныя пачатку навучальнага года і Дню ведаў, прайшлі ва ўстановах адукацыі раёна. У Нарацкай сярэдняй школе №1 удзельнікамі лінейкі сталі вучні, іх бацькі і настаўнікі. Былі і ганаровыя госці. – У гэтым годзе ў раёне за школьныя парты сядуць 2348 вучняў, у тым ліку 201 першакласнік, – расказаў прысутным старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. – У год якасці Нарацкая сярэдняя школа №1 годна падрыхтавалася сустрэць 219 вучняў, 16 з якіх сталі вучнямі ўпершыню. Праведзены рамонт спартыўнай залы і калідора на першым паверсе, касметычны рамонт кабінетаў. Кіраўнік раёна пажадаў самым юным вучням і іх бацькам лёгка пераадолець цяжкасці адаптацыі, а адзінаццацікласнікам парэкамендаваў мабілізавацца, каб у апошні школьны год атрымаць неабходныя для паступлення веды. Ён адзначыў, што ў Нарацкай СШ №1 адукацыйны працэс арганізаваны на належным узроўні, пра што сведчаць вынікі сёлетняй уступнай кампаніі.Падарункам школе ад райвыканкама сталі музычная калонка, а таксама валейбольныя мячы і сетка. Віншуючы ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, дырэктар установы адукацыі Алена Сівец падкрэсліла, што рамонт зрабілі работнікі школы і бацькі вучняў. Неацэнны матэрыяльны ўнёсак дзяржавы: на рамонтныя работы выдаткаваны 194 тысячы рублёў. Дзякавала дырэктар таксама райвыканкаму – за клопат пра бяспеку школьнікаў (на замену агароджы выдаткавана 10,5 тысячы рублёў), і студатрадаўцам на чале з Вольгай Фешчанкай – за працавітасць. За дапамогу ў падрыхтоўцы школы да навучальнага года Алена Сівец уручыла бацькам вучняў і самім вучням 23 падзякі.

Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/