26 December 2024
Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" працягваецца
Старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка і іншыя ганаровыя госці ў рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" прынялі ўдзел у мерапрыемстве, якое адбылося ў Крывіцкім Доме культуры. Выхаванцы Крывіцкага СЛВПТУ, вучні Крывіцкай, Сваткаўскай імя М.Танка, Будслаўскай імя П.Мядзелкі сярэдніх школ сталі ўдзельнікамі святочнай навагодняй праграмы, падрыхтаванай студэнтамі з Вітебскага ДУ імя П.Машэрава. Ганаровыя госці ўручылі кіраўнікам устаноў каштоўныя падарункі для арганізацыі адукацыйнага працэсу, а для навучэнцам – салодкія падарункі. Рабяты ўстаноў адукацыі раёна таксама падрыхтавалі для гасцей і ўдзельнікаў свята канцэртныя нумары.
Источник: https://narachanka.by/