10 December 2024
Фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”
У Мар’інай Горцы адбыўся ХХ абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. За ўдзел у мерапрыемстве дыпломаў удастоены нашы творчыя калектывы — народны ансамбль народнай песні “Скарбніца” (кіраўнік Святлана Серафімовіч), калектыў мастацкай самадзейнасці “Сяброўкі” (кіраўнік Ірына Мазура), танцавальны дзіцячы калектыў Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Вікторыя Клімовіч).
Источник: https://narachanka.by/