Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

15 September 2025

Фінал Кубка Мінскай вобласці па футболе сезона 2025 года

На футбольным полі Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прайшоў фінал Кубка Мінскай вобласці па футболе сезона 2025 года. У вырашальнай гульні сустракаліся ФК «Узда» і ФК «Колас» з Чэрвеньскага раёна. Пачатак матчу праходзіў у атаках абедзвюх каманд. Але першымі забілі гол футбалісты з Узды. І далей больш атакавала ФК «Узда», мела шанцы павялічыць перавагу. Аднак тайм так і завяршыўся з лікам 1:0. У самым пачатку другога тайма «Колас» зраўняў лік 1:1. Але футбалісты з Узды хутка забілі другі гол, а потым – яшчэ два. Лік гульні 4:1 на іх карысць. Каманда з Узды стала ўладальніцай Кубка Мінскай вобласці. Гульцоў і трэнераў узнагародзілі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Уладзімір Губарэвіч і старшыня федэрацыі футбола Мінскай вобласці Алег Чыкун. Камандзе-пераможцы ФК «Узда» ўручылі Кубак, медалі і сертыфікат Мінскага абласнога выканаўчага камітэта на 20 тысяч беларускіх рублёў, а ФК «Колас» – на 10 тысяч рублёў.

Источник: https://narachanka.by/