24 February 2025
ICE TRAIL у Мядзеле
У Мядзеле праішлі рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы ICE TRAIL 2025. Мерапрыемства сабрала аматараў бегу з усёй краіны: яны прыехалі, каб выпрабаваць свае сілы на ўнікальнай трасе, якія спалучае асфальт, драўляныя насцілы, лёд і снег. Спаборніцтвы пачаліся 22 лютага з урачыстага адкрыцця. У 12:00 стартаваў забег на 21 кіламетр. Потым удзельнікі стартавалі на дыстанцыях 10 і 5 кіламетра. А для юных удзельнікаў быў дзіцячы трэйл (каля 1 кіламетра). Пасля спаборніцтваў У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры узнагародзілі прызёраў і пераможцаў рэспубліканскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў ICE TRAIL 2025. Пачалі з дзіцячага трэйла, а потым адзначыли найлепшых у забегах на на дыстанцыях 5, 10 і 21 кіламетр. На самай доўгай дыстанцыі вызначыліся ўраджэнцы Мядзела. Трэцяе месца сярод жанчын заняла Таццяна Савасцян. А паміж мужчын перамог Сяргей Азарко.
Источник: https://narachanka.by/