10 September 2024
Інтэрнэт-марафон «Максім Танк. Ведаем і ганарымся»
Напярэдадні дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка праводзіцца інтэрнэт-марафон «Максім Танк. Ведаем і ганарымся». – Гэты віртуальны праект – цудоўная магчымасць пазнаёміцца з творчым і жыццёвым шляхамі класіка беларускай літаратуры, раскрыць для сябе асобу Яўгена Іванавіча Скурко не толькі як выдатнага паэта, але і як звычайнага, зямнога чалавека – з яго характарам і звычкамі, сямейнымі радасцямі, клопатамі і перыпетыямі лёсу, – паведаміла загадчык адзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Анастасiя Карзяёнак. У Інстаграме і «Аднакласніках» установы размяшчаюць пасты з рознымі цікавымі фактамі з жыцця і творчасці земляка. Таксама будуць змяшчаць вядомыя вершы і цытаты паэта, успаміны сына. Заключным этапам марафону будзе анлайн-віктарына па творчасці Максіма Танка. Інтэрнэт-марафон працягнецца па 22 верасня.
Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/