Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

15 October 2025

Каб матулі ганарыліся сваімі малышамі

У акушэрскім аддзяленні Мядзельскай ЦРБ віншавалі матуль, якія толькі нарадзілі дзяцей. У рамках акцыі «Белая Русь». З любоўю да дзяцей» сюды завітала старшыня раённай арганізацыі гэтага грамадскага аб’яднання Кацярына Клімовіч. Яна павіншавала Вераніку і дзвюх Алесяў з Днём маці і падарыла пледы. Таксама адрасавала шчырыя пажаданні матулям і ўручыла падарункі галоўны ўрач Мядзельскай ЦРБ Марына Субач. Пажаданняў для мам было шмат: зычылі, каб у дзяцей і іх саміх усё было добра, каб у сем’ях панавалі ўзаемаразуменне і гармонія, і каб матулі ганарыліся сваімі малышамі, а тыя раслі здаровымі.

Источник: https://narachanka.by/