10 January 2025
Каб памятаць народную традыцыю
У Лук’янавіцкай бібліятэцы-клубе вырашылі не забываць адну з самых яркіх народных традыцый – Калядаванне. – У гурце калядоўшчыкаў быў зорканоша, ён жа музыка Мацвей Рагіня, механоша Ягор Ткачоў, цыганка Ірына Ткачова, каза Ксенія Рагіня і галоўная калядоўшчыца Анастасія Рагіня, – паведаміла культарганізатар установы Валянціна Чарняўская. – Яны віншавалі жыхароў Лук’янавічаў з Калядамі, жадалі здароўя і дабрабыту, а цыганка варажыла ўсім ахвотным. У адказ гаспадары складвалі ў мех салодкія прысмакі.