Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

26 February 2025

Масленічны тыдзень

У Мядзеле пачаліся гулянні «Как на Масленой неделе…»  Ля раённага цэнтра культуры чакалі мядзяльчан песні, танцы, жарты, вясёлыя гульні і забавы. І, вядома, бліны – было іх шмат, на любы густ.

– Масленічны тыдзень – ён вясёлы: зіму праводзім, вясну сустракаем. І мы весела і дружна жадаем клубнымі ўстановамі раёна павітаць усіх мядзельчан са святам, – расказала загадчык метадычнага аддзела раённага цэнтра культуры Ларыса Севярын. – Сёння першы дзень Масленічнага тыдня, яго называлі «Сустрэча». І сёння сустракаемся з культработнікамі Слабадскога клуба-бібліятэкі і Старагабскага сельскага Дома культуры. Кожны дзень установы будуць мяняцца, а ў суботу весяліць народ будуць работнікі раённага цэнтра культуры.

Гулянні будуць праходзіць штодзень па 2 сакавіка: у будныя дні — з 13 да 14 гадзін, у суботу і нядзелю — з 10.30 до 12 гадзін.

Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/