10 May 2024
“Мы помнім, не забудзем ніколі”
У святочным мітынгу на пл. Шаранговіча ў г. Мядзел прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, грамацкіх аб’яднанняў. Са святам Вялікай Перамогі прысутных павіншавалі старшыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Прановіч, ветэран Вялікай Айчыйнай вайны, Ганаровы грамадзянін Мядзельскага раёна Міхаіл Гардон, першы сакратар Мядзельскага райкама БРСМ Лізавета Шутава. Затым удзельнікі мітынгу накіраваліся да брацкай магілы, дзе ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання. Прадстаўнікі мясцовай улады і працоўных калектываў усклалі да помніка вянкі і кветкі. На плошчы Шаранговіча мядзяльчан і гасцей горада чакалі тэатралізаванае прадстаўленне “Мы помнім, не забудзем ніколі” і тэматычныя пляцоўкі.
Крыніца: https://narachanka.by/