Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

21 September 2026

На фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі

Дэлегацыя Мядзельскага раёна на чале са старшынёй Мядзельскага райвыканкама Аляксандрам Прановічам прыняла ўдзел у фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2026». На галоўнай сцэне свята заахвочаны і рупліўцы мядзельскай нівы. Падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь удастоены трактарыст-машыніст ААТ “Сваткі” Сяргей Звяруга,  Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны вадзіцель ААТ “Занарачанскі” Іван Куркуль. Падзяка федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб’яўлена трактарысту-машыністу ААТ “Свір-агра” Генадзію Лобачу. На раённых пляцоўках - Жытніца. У ролі мядзельскай Жытніцы - Вольга Іватовіч, загадчыца Старлыгскага Дома культуры. Карысталася попытам у гасцей Дажынак фотазона ў выглядзе жывых скульптур. У вобразах працаўнікоў вёскі выступілі работнікі культуры Святлана Якавіта і Сяргей Прышчэп.

Задайце пытанне