8 October 2024
“Наш зямляк – наш гонар!”
У Камароўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў вечар памяці Героя Сацыялістычнай Працы, Ганаровага грамадзяніна Мядзельскага раёна Эдуарда Ціхага. Сабраліся на мерапрыемства аднавяскоўцы, суседзі, дочкі. Прыехалі свірскія школьнікі, прадстаўнікі раённага савета ветэранаў на чале з яго старшынёй Уладзімірам Валасевічам, старшыня Свірскага сельскага выканкама Валянціна Субач, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Свір-агра” Віктар Субач. Адбылося вельмі цёплае, душэўнае мерапрыемства. , якое прайшло на роднай беларускай мове. І гэта так было сугучна тэме вечарыны, так адпавядала чалавеку, пра якога там ішла гаворка, бо ён быў патрыётам сваёй Радзімы, вельмі любіў зямлю-карміцельку, свой родны край. Цёплыя словы, выступленні межаваліся з песнямі ў выкананні Віктара Гуда, Валянціна Мацясовіча, Ларысы Рабянок, якія ўдала ўпісваліся ў сцэнарый.
Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/