8 May 2025
Ніхто не застанецца без увагі
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі працягваецца ўшаноўванне жыхароў раёна, у жыцці якіх свій трагічны след пакінула вайна. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко наведала былых вязняў фашызму. У Княгініне завітала да Соф’і Гіцэвіч. Месца нараджэння гэтай жанчыны – Берлін, дзе была ў фашысцкім рабстве яе матуля. Са слоў якой Соф’я Віктараўна ведае, што ў Нямеччыну людзей везлі ў таварных вагонах. І расказвае некаторыя іншыя падрабязнасці: – Нехта дасведчаны ім параіў: «Вы ведаеце польскую мову – назавіцеся палякамі. Да іх немцы ставяцца лагадней». Так і зрабілі. Тых, хто назваўся палякамі, накіравалі ў працоўны лагер, а астатніх – у канцэнтрацыйны. Антаніна Крыўко адрасавала Соф’і Віктараўне цёплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні.