Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

8 January 2025

Падарункі ад сельскагаспадарчага філіяла ААТ «Мінскаблаграсэрвіс»

Напярэдадні Новага года школьнікі і наведвальнікі дашкольнай дзіцячай установы з Крывічоў атрымалі салодкія падарункі ад сельскагаспадарчага філіяла ААТ «Мінскаблаграсэрвіс». Як расказала дырэктар установы адукацыі Інэса Лётка, усе вучні школы і наведвальнікі дашкольнай дзіцячай установы атрымалі да свята ад сельгасфіліяла аднолькавыя салодкія пачастункі. У кожным з іх – смачныя цукеркі, зробленыя на кандытарскай фабрыцы «Камунарка». Уручылі падарункі дзецям на навагодніх ранішніках. 


– Мы шчыра ўдзячны за ўвагу да вучняў і дашкольнікаў кіраўніцтву сельскагаспадарчага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскаблаграсэрвіс», – паведаміла Інэса Уладзіміраўна. – Дарэчы, такія шыкоўныя падарункі нашы дзеці атрымліваюць ад сельгасфіліяла другі год запар.