23 April 2025
«Падары радасць бліжняму»
З віншаваннямі, добрымі пажаданнямі і велікоднымі пачастункамі ў рамках дабрачыннай акцыі «Падары радасць бліжняму» завіталі ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, што ў вёсцы Вузла, старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч і клірык Свята-Траецкай царквы горада Мядзела айцец Віталій. – У першую чаргу жадаю ўсім вам здароўя, – звярнуўся да прысутных кіраўнік раёна. – Каб пабольш было шчаслівых дзён. Каб тут была ўтульная сямейная атмасфера, каб вы падтрымлівалі адно аднаго. Каб вашы дні ў гэтай установе былі як мага больш радаснымі. А святар пажадаў духоўнага шчасця, раўнавагі і духоўнай радасці ў светлыя пасхальныя дні. Валачобныя песні праспявалі ўдзельнікі фальклорнага калектыву «Вузлянка».