10 June 2024
«Памяць бессмяротная»
Раённы савет ветэранаў арганізаваў мерапрыемства па наведванні памятных месцаў ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў Мядзельскім раёне «Памяць бессмяротная». Прысвячалася яно 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане і Беларускага таварыства інвалідаў.
Экскурсія пачалася з наведвання Мядзельскага музея народнай славы, затым усклалі кветкі да брацкай магілы ў горадзе Мядзел, – паведаміла адказны сакратар раённага савета ветэранаў Святлана Мінчук. – Ушанавалі памяць ахвяр фашызму, пахаваных каля возера Баторына і ў спаленай вёсцы Брусы. На тэрыторыі Занарацкага сельсавета наведалі брацкую магілу ва ўрочышчы «Гушчар» і пахаванні Першай сусветнай вайны. У Свіры ўсклалі кветкі да брацкай магілы і наведалі музей у мясцовай сярэдняй школе. Завяршылі мерапрыемства ўскладаннем кветак да помнікам «Партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай» ў вёсцы Мікольцы. На працягу ўсяго маршруту старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў работнікаў адукацыі Ядвіга Чарняўская распавядала пра баявыя дзеянні на гэтай тэрыторыі ў часы акупацыі. Старшыні Занарацкага і Свірскага сельвыканкамаў Уладзімір Зелянкевіч і ВалянцінА Субач расказалі пра работу, якая праводзіцца па ўшанаванні памяці ахвяр і патрыятычнаму выхаванню моладзі.
Источник https://narachanka.by/