Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

30 September 2025

Пасяджэнне прызыўной камісіі

У ваенным камісарыяце раёна прайшло пасяджэнне прызыўной камісіі. Узначальваў яе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бразоўскі, а ў складзе камісіі былі ваенны камісар раёна Віталій Якушаў, намеснік начальніка РАУС Яўгеній Якімец, намеснік галоўнага ўрача Мядзельскай ЦРБ Аліна Вансовіч і ўрач, якая кіруе працай спецыялістаў, Ірына Валюк. Адзін за адным заходзілі юнакі, прадстаўляліся. Іх распытвалі, дзе вучыліся і працуюць, які стан здароўя, ці ёсць пытанні да медыкаў. Цікавіліся таксама ўзроўнем фізічнай падрыхтоўкі і настроем адносна службы ў войску. Пасля гэтага члены камісіі выносілі рашэнні. – У гэты прызыў будзе адпраўлена на воінскую службу каля пяцідзесяці чалавек, – адзначыў Віталій Якушаў.

Источник: https://narachanka.by/