Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

24 June 2025

«Пеўчае поле 2025»

У Мядзеле адбыўся Рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва «Пеўчае поле». Адрыццё прайшло ў зялёным амфітэатры к.п.Нарач. Вядучыя цёпла віталі гасцей і жыхароў Нарачанскага краю і падкрэслілі значэнне свята: «Фестываль ‘Пеўчае поле’ расчыняе свае дзверы і збірае самыя лепшыя аматарскія і прафесійныя калектывы з розных куткоў Беларусі. За сваю шматгадовую гісторыю ён стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця нашай краіны». Для адкрыцця фестывалю на сцэну запрасілі першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Таццяну Хмель і старшыню райвыканкама Аляксандра Прановіча. А далей выступалі хоры з розных куточкаў Беларусі: Жыткавічаў і Мінска, Салігорска, і Ваўкавыска, Вілейкі ды Морачы і іншых мясцін. А яшчэ гледачоў чакалі выступленні саліста Маладзёжнага тэатра эстрады, акцёра і радыёвядучага Яўгена Ермалковіча і артысткі музычнай медыякампаніі Аляксандры Мелех.  Другі  дзень фестываля  пачаўся з конкурснай праграмы. Праходзіла яна адначасова ў дзвюх лакацыях: у Мядзельскай дзіцячай школе мастацтваў і раённым цэнтры культуры. У Мядзельскай дзіцячай школе мастацтваў спаборнічаюць калектывы з акадэмічнай манерай выканання. У амфітэатры г. Мядзела вячэрняя праграма пачалася выступленнем хору імя Цітовіча.  На цырымоні закрыцця фестывалю ўдзельнікаў і гасцей свята харавога мастацтва вітала старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко.  На ўзнагароджанні канкурсантаў спачатку ўручаюць дыпломы «За папулярызацыю і захаванне традыцыйнага вакальна-харавога мастацтва». Потым – узнагароды ІІІ, ІІ і І ступені. Гран-пры «Пеўчага поля» прысуджана хору Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Узнагароду мастацкаму кіраўніку Кацярыне Казаковай.

Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/