Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

2 September 2024

«Першакласны паход»

У Дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці курортнага пасёлка Нарач прайшла гульнявая праграма «Першакласны паход». Завіталі сюды будучыя першакласнікі разам з бацькамі. Прытым, не толькі мясцовыя – прыехалі і з Мядзела, Уздрыгалавіч. Для хлопчыкаў і дзяўчынак Цэнтр творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна зладзіў забаўляльную праграму з гульнямі, конкурсамі і танцамі. А яшчэ дзеці са шматдзетных сем’яў атрымалі наборы першакласніка ў рамках дабрачыннай прафсаюзнай акцыі «Збяры партфель у школу». Гэта былі падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённага савета ветэранаў. З пажаданнямі добрай вучобы ўручылі іх старшыні – раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, раённага Савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч, маладзёжнага савета раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Анастасія Гансецкая.

Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/