Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

6 August 2025

Пленэр па вырабу дэкаратыўных скульптур з каменя

У Мядзеле адкрыўся пленэр па вырабу дэкаратыўных скульптур з каменя. Урачыстае адкрыццё адбылося ля раённага Цэнтра культуры. Удзельнікаў і гасцей прывітала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Ефімава, адзначыўшы, што ў горадзе штогод  з’яўляюцца новыя зоны адпачынку, драўляныя кампазіцыі, скульптуры. У гэтым годзе з’явяцца скульптуры з каменю, якія ўпрыгожаць яшчэ адзін куточак Мядзела.  Кіраўнік групы, дасведчаны скульптар Кірыл Крахалёў падкрэсліў, што ініцыятыва ўладаў важная для развіцця гарадскога асяроддзя. – Я і мае сябры-скульптары вельмі рады прымаць удзел у гэтым пленэры. Мы спадзяёмся зрабіць цікавыя работы, пакінуць іх у вашым горадзе. І хацеў бы зрабіць кампліментам адміністрацыі горада і ўсім, хто звязаны з арганізацыяй гэтага мерапрыемства: вельмі добра, калі людзі разумеюць важнасць прысутнасці ў ім мастацтва, скульптуры, у прыватнасці. Творчую каманду пленэра складаюць пяцёра: сам скульптар і чацвёра студэнтаў 1-га і 2-га курсаў кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/