Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

24 September 2024

Пра працу, цікавыя сустрэчы і кур’ёзныя выпадкі

Пра працу ў СМІ расказала рабятам, што адпачываюць у “Зубронку”, намеснік галоўнага рэдактара “Нарачанскай зары” Наталля Лісіцкая. Размова прайшла ў форме дыялогавай пляцоўкі. Пыталіся пра неабходныя прафесійныя і асабістыя якасці, пра складанасці, з якімі могуць сутыкнуцца журналісты-пачаткоўцы, пра цікавыя сустрэчы і кур’ёзныя выпадкі. Сустрэча адбылася ў межах праекта “Маршрут пабудаваны: падарожжа па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, які стартаваў у школе “Зубронка”. На працягу года яго ўдзельнікі бліжэй пазнаёмяцца з вучэбнымі дысцыплінамі, пабываюць на адукацыйных экскурсіях і сустрэнуцца з цікавымі людзьмі.

Крыніца інфарміравання: https://narachanka.by/