25 July 2024
Прафілактыка бяспечнага знаходжання на вадзе
Работнікі Мядзельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з зацікаўленымі праводзяць штодзённую прафілактычную работу на акваторыі азёр Мядзельшчыны. У маршрут рэйдавай групы ўвайшлі возера Нагаўскае, турыстычная стаянка «Качаргі», турыстычная стаянка «Антонінсберг». Акрамя працы рэйдавых груп было арганізавана дзяжурства груп выратавання на вадзе ў месцах, якія карыстаюцца папулярнасцю ў адпачывальнікаў. Імі сталі возера Мястра ля турыстычнай стаянкі «Качаргі» і возера Свір. Будзем спадзявацца, што прафілактычная праца дасць неабходны вынік і колькасць ахвяр вады звядзецца да нуля.
Крыніца:
https://narachanka.by/