13 November 2025
Раённая ўрачыстасць з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК
Больш за сто ўзнагарод уручылі работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўкі на раённым свяце, прымеркаваным да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Удзельнікаў свята прывітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч і ўручыў узнагароды лепшым працаўнікам. Сталі пераможцамі раённага спаборніцтва ў сваіх групах – на вяснова-палявых работах - сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвіс” і “Дзягілі”. На жніве першае месца ў “Сватак”, другое – у сельгасфіліяла “Мінскаблаграсэрвісу”, трэцяе – у “Свір-агра”. У жывёлагодоўлі на першым месцы “Нарачанская Ніва 2004”, на другім – сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”, на трэцім – “Вузлянка”. На корманарыхтоўцы найлепшы вынік ў “Нарачанскай Нівы 2004”, на другой пазіцыі – сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”, на трэцяй – “Дзягілі”. Эстафету віншаванняў і ўзнагарод пераняў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Уладзімір Капусцін. Ганаровую грамату Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду галіновага міністэрства атрымаў начальнік райветстанцыі Дзмітрый Алексіевіч. Падзякі старшыні аблвыканкама – аператар машыннага даення “Вузлянкі” Вольга Гарошка, трактарысты-машыністы Міхаіл Крамок (сельгасфіліял “Мінскаблаграсэрвісу”) і Іван Сурвіла (“Занарачанскі”), начальнік вытворчага сектара Нарачанскага філіяла Мінскага малочнага завода №1 Ірына Янкоўская. Наступным віншаваў аграрыяў першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй Марозаў. Ён узнагародзіў тых, хто вызначыўся на пасяўной, корманарыхтоўцы і жніве, у жывёлагадоўлі. Усяго ўручыў 60 дыпломаў. Ну а сёлетнім маладым спецыялістам былі падарункі. Уручылі іх і ветэранам галіны. Шэраг работнікаў адзначаны ўзнагародамі абкама і райкама галіновага прафсаюза. Іх уручыў намеснік старшыні абласной арганізацыі Аляксандр Юрчык. Арганічнай часткай свята стаў канцэрт. На сцэну выйшлі мясцовыя артысты і арт-гурт “Багач”. А Перад раённым Цэнтры культуры размясціліся імправізаваныя падворкі ад сельсаветаў і сельгаспрадпрыемстваў. Гасцей сустракалі песнямі і пачастункамі.
(https://narachanka.by/)