Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

11 August 2025

Сельгасфіліял ААТ «Мінскаблаграсэрвіс» - як спраўляюцца з выклікамі надвор’я і якія ўраджаі атрымліваюць

Намеснік дырэктара сельгасфіліяла ААТ «Мінскаблаграсэрвіс» Аляксандр Цямчык расказаў як праходзіць уборка ўражаю ў гаспадарцы. – На сённяшні дзень у нас убрана 30% ад запланаваных плошчаў, – уводзіць у курс справы– Поўнасцю завяршылі ўборку азімага ячменю на плошчы 427 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць атрымалася ніжэйшай за леташнюю і склала 44 цэнтнеры з гектара. Гэтымі днямі ўбіраем азімы рапс, азімую пшаніцу, яравы ячмень і гарох. Цяпер усе сілы кінуты на рапс і пшаніцу. Усяго трэба ўбраць 922 гектары азімага рапсу, сярэдняя ўраджайнасць пакуль 30 цэнтнераў з гектара. Ідзе дапрацоўка насення рапсу, сабранага на здачу дзяржзаказу, – гэта будзе 300 тон. Паралельна ўбіраем азімую пшаніцу, пакуль яе ўраджайнасць 35 цэнтнераў з гектара, а ўвогуле, мяркуем, будзе 40. Яе таксама дапрацоўваем і накіроўваем на выкананне дзяржзаказу – усяго трэба здаць 7125 тон. Убралі палову плошчаў гароху, ён займае 310 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць удвая вышэйшая за леташнюю – 35 цэнтнераў з гектара. – Маем 12 камбайнаў, на двух з іх працуюць людзі з іншых арганізацый – прадпрыемства меліярацыйных сістэм і ДРБУ №133. Гэта былыя нашы работнікі. На адвозцы задзейнічана 10 адзінак тэхнікі, яны ж адвозяць збожжа на выкананне дзяржзаказу і на продаж. Супрацьпажарнае прыкрыццё ажыццяўляе па дагаворы райаддзел па надзвычайных сітуацыях, на палях дзяжураць дзве аўтацыстэрны. Працуюць дзве сушылкі. Там даём магчымасць зарабіць і моладзі. Гэта студатрад – 14 школьнікаў працуюць з 9.00 да 11.30, а таксама студэнты – дзеці нашых работнікаў. Усе камбайнеры вопытныя. Многія пераселі на камбайны з трактароў. Калі надвор’е не дазваляе весці жніво, вяртаюцца на трактары і ўносяць угнаенні, сеюць, аруць, дыскуюць, звозяць салому. Для ўдзельнікаў жніва арганізавана двухразовае гарачае харчаванне. Работнікі забяспечаны спецадзеннем.

Источник: https://narachanka.by/