17 September 2024
«Шлях мужнасці»
У Занарачы прайшла раённая спартыўна-патрыятычная гульня «Шлях мужнасці». Прымеркавана яна да Дня народнага адзінства.
Удзельнічалі вучні 14 устаноў адукацыі. Пасля ўрачыстага адкрыцця прадстаўнікі каманд усклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам. Удзельнікі гульні “Шлях мужнасці» выяўлялі лепшых на чатырох этапах: «Снайперскі рубеж», пераадольванне паласы перашкод, зборка і разборка аўтамата і спартыўны этап, дзе хлопцы падцягваліся, а дзяўчаты скакалі праз скакалку. Пераможцы і прызёры атрымалі ўзнагароды ў кожным відзе спаборніцтваў.
Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/