24 July 2024
«Сонечная цеплыня дрэва»
У Мядзеле праходзіць пленэр па вырабе драўляных скульптур «Сонечная цеплыня дрэва». На працягу некалькіх дзён майстры з розных куткоў Беларусі будуць вырабляць драўляныя шэдэўры на мядзельскай зямлі. Да нас завіталі майстры з Мінска, Слуцка, Маладзечна, Магілёва, Стоўбцаў. А найбольш – 3 чалавекі – прыехалі з Гомеля. Удзельнічае і прадстаўнік Мядзельскага раёна – майстар народных мастацкіх рамёстваў Крывіцкага раённага цэнтра народных рамёстваў Мікалай Свечкароў. Тэма пленэру – «Легенды і паданні Нарачанскага краю». Матэрыял для творчасці майстроў прадставіў Нацыянальны парк «Нарачанскі».
Источник: https://narachanka.by/