22 October 2024
Спорт
Зборная каманда спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна ўдзельнічала ў першынстве Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы. Прайшло яно ў Мінску. Найлепш выступіла вучаніца Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі Сафія Гарбацэвіч (трэнер-выкладчык Валерый Хацяновіч). Сафія заняла другое месца ў кіданні кап’я.
Источник: https://narachanka.by/