Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

28 June 2024

Спорт

У Мядзеле адбылося адкрытае першынство СДЮШАР раёна па веславанні на байдарках і каноэ. Спаборнічалі на возеры Мястра навучэнцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву. Ва ўзроставай групе 2009-2010 гадоў нараджэння сярод юнакоў на дыстанцыі 1000 метраў перамог Максім Баркоўскі, другім фінішаваў Кірыл Нікончык, трэцім – Дзмітрый Готко. На дыстанцыі 200 метраў лідары памяняліся месцамі: тут не было роўных Кірылу Нікончыку, другое месца – у Максіма Баркоўскага, трэцяе – у Дзмітрыя Готко. Ва ўзроставай групе 2011-2012 гадоў нараджэння сярод юнакоў на дыстанцыі 500 метраў першае месца заняў Аляксандр Мінчук, другое – Мікіта Купрэвіч, трэцяе — Антон Сіськевіч. Ва ўзроставай групе 2013 года нараджэння і маладзейшыя сярод юнакоў на дыстанцыі 200 метраў перамог Макар Звяруга, другім быў Ягор Румынскі, трэцім – Арсеній Валюк. Сярод дзяўчат 2011 гадоў нараджэння і маладзейшых першай фінішавала Дар’я Готко, другой – Аліса Жыхар. Сярод дзяўчат 2009-2010 гадоў нараджэння першае месца ў Анастасіі Дзегцяровай, другое – у Маргарыты Балтрукевіч.

Источник: https://narachanka.by/