Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

18 December 2024

Сустрэча з працоўным калектывам

З калектывам цэнтральнай раённай бальніцы сёння сустрэўся дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь БАЛБАТОЎСКІ. Сёння ўмацаванне здароўя людзей – стратэгічная мэта развіцця, таму што здароўе – найгалоўнейшая каштоўнасць. Наша дзяржава – сацыяльна арыентаваная, а таму многае робіць для развіцця сістэмы аховы здароўя. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі, Беларусь разам з Канадай і Брунеем з’яўляюцца лідарамі па даступнасці медыцынскага абслугоўвання. Паказчык дзіцячай смяротнасці ў Беларусі самы нізкі сярод краін СНД. І ніжэйшы, чым у шэрагу развітых еўрапейскіх краін – у Нідэрландах, Францыі і Бельгіі, напрыклад. Беларусь сярод лідараў і па ахове мацярынства. Яшчэ адзін з важных паказчыкаў – колькасць бальнічных ложкаў на 10 тыс. насельніцтва. У нас ён складае 80. А, напрыклад, у Польшчы – 56, у Латвіі – 62, у Германіі – 72… У Беларусі выбудавана стройная чатырохузроўневая сістэма аховы здароўя, аказваецца высокатэхналагічная медыцынская дапамога. Штогод прыкладна 5% валавога ўнутранага прадукту накіроўваецца на патрэбы аховы здароўя. 

Вялікія сумы дзяржава выдаткоўвае і на санаторна-курортнае лячэнне, аздараўленне льготных катэгорый грамадзян. Аднак санаторна-курортны комплекс выконвае не толькі “спажывецкую” ролю – сёння гэта яшчэ і прыбытковы бізнес. Расце выручка ад рэалізацыі паслуг у санаторыях, у тым ліку па экспарце паслуг. Павялічваецца колькасць замежнікаў, якія выбіраюць беларускія санаторыі, – нягледзячы на штучна створаныя некаторымі краінамі цяжкасці пры перасячэнні граніцы. Людзі бачаць медыцынскі эфект, таму і прыязджаюць у Беларусь. У санаторыях Мядзельшчыны найбольшую ўдзельную вагу сярод замежнікаў складаюць грамадзяне Латвіі і Літвы. Гэтыя факты Генадзь Балбатоўскі прывёў, выступаючы перад працоўным калектывам цэнтральнай раённай бальніцы. 

Па тэме адзінага дня інфармавання насельніцтва – “Беларусь – краіна міру і згоды” выступіла намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі райвыканкама Таццяна Ефімава. Пасля Генадзь Балбатоўскі азнаёміўся з работай цэнтральнай раённай бальніцы, наведаў яе структурныя падраздзяленні.

Источник: https://narachanka.by/