15 November 2024
У дапамогу людзям
У Мядзеле працягваюць укладваць на тратуарах тактыльную плітку – яна жоўтага колеру. Асноўная задача такой пліткі – дапамагчы арыентавацца людзям, якія маюць праблемы са зрокам. Такую плітку работнікі ЖКГ укладваюць каля пешаходнага перахода на вуліцы Савецкай (паблізу будынка рэдакцыі). Укладзена яна ўжо і каля пераходу паблізу будынка СДЮШАР раёна.
Источник: https://narachanka.by/