12 June 2025
У сферы аздараўлення і турызму
Фізкультурна-аздараўленчая палітыка і турызм на кантролі губернатара. Аляксей Кушнарэнка сёння працуе на Мядзельшчыне. Губернатар ацаніў магчымасці гарадскога пляжу, наведаў гасцініцу і фізкультурна-аздараўленчы цэнтр. - Усё павінна быць зручна, максімальна прадумана і па-сучаснаму. Уявіце сябе на месцы турыста. Прыйшоўшы на пляж, ён павінен разумець, дзе ў горадзе гасцініца, дзе кафэ або дзе можна пагуляць у пляжны валейбол. Кіраўнік вобласці адзначыў турыстычны патэнцыял рэгіёну: - усе аб'екты спартыўнай і турыстычнай сферы трэба ўвязваць з магчымасцямі горада, пляжнай зоны ў комплексе тых паслуг, якія можаце прадаставіць.
Крыніца: https://narachanka.by/