Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

5 December 2024

«Ведамаснае ўзаемадзеянне»

Дыялогавая пляцоўка "Ведамаснае ўзаемадзеянне па аказанні дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі" адбылася сёння ў Мядзельскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Прымеркавана яна была да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь.
Спікерам стаў дэпутат, член прэзідыума Мядзельскага раённага Савету дэпутатаў 29 склікання, дырэктар ТЦСАН Алег Бароўка. Таксама ў працы прынялі ўдзел начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Шастаковіч, старшыня раённай арганізацыі РГА "Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа" Ірына Грышкевіч і валанцёры, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў" Іван Дашчынскі, старшы інспектар сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння раённага аддзела па НС Ірына Карапецян. Абмеркавалі пытанні становішча інвалідаў у нашай краіне, гісторыі ўзнікнення Дня інвалідаў, дзяржаўнай падтрымкі інвалідаў, бяспекі жыццядзейнасці грамадзян, якія маюць асаблівасці здароўя, роля грамадскіх арганізацый у рабоце з інвалідамі, далейшыя планы па ўдасканаленні работы ў галіне сацыяльнай абароны інвалідаў.
 Крыніца: https://narachanka.by/