2 May 2025
Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны з Мядзела віншавалі з надыходзячым 80-годдзем Вялікай Перамогі
Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Гершэнавіча Гардона з Мядзела віншавалі з надыходзячым 80-годдзем Вялікай Перамогі.
Да яго завіталі шматлікія госці. Найперш павіншаваў ветэрана старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Прановіч: – Дазвольце пажадаць Вам моцнага здароўя, дабрабыту, удачы, пабольш шчаслівых дзён у жыцці. І каб вы як мага даўжэй перадавалі свой жыццёвы вопыт нашаму маладому пакаленню і былі з намі ў страі. Таксама Міхаіл Гершэнавіч прымаў віншаванні, падарункі і кветкі ад раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын і «Белай Русі», упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Мядзельскага ТЦСАН, раённага савета ветэранаў. А ваенны камісар раёна Віталій Якушаў уручыў юбілейны медаль «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў». Пагаварылі пра жыццё і разам з артыстамі праспявалі песні ваенных часоў. Сярод іх і самую любімую гаспадара – «Лясную песню», што пачынаецца з радкоў «Ой, бярозы ды сосны – Партызанскія сёстры».