Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

16 December 2024

Вялікая піянерская гульня

Вялікая піянерская гульня прайшла ў Цэнтры творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна. Прынялі ў ёй удзел больш за 130 хлопчыкаў і дзяўчынак з 13 устаноў адукацыі. Дзеці змагаліся за перамогу ў шасці турах. Пытанні датычыліся гісторыі БРПА і БРСМ, музыкі, жывёльнага свету, брэндаў беларускай прамысловасці. Былі і лагічныя задачы. Сярод піянераў перамаглі вучні Крывіцкай СШ, на другі месцы – прадстаўнікі гімназія Мядзела, на трэцім – Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі. Сярод акцябрат першае месца заняла каманда Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. На другім месцы – навучэнцы Мядзельскай СШ №2, на трэцім – Нарацкай СШ №2, паведаміла дырэктар Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Валянціна Ярмольчык.

Источник: https://narachanka.by/