21 August 2024
Жніво 2024
На ніве ля вёскі Сіўцы ўшаноўвалі перадавікоў сельгасфіліяла «Мінскаблаграсэрвісу». – Калі мы віншавалі тысячнікаў вашай гаспадаркі, я казаў, што наступная сустрэча не за гарамі, – вітаючы прысутных, нагадаў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. – Так і здарылася. Прайшло зусім мала часу – і сёння мы ўшаноўваем тысячнікаў і нават двухтысячнікаў. Вялікі дзякуй вам за вашу працу! Аляксандр Васільевіч уручыў узнагароды. Падзякі старшыні райвыканкама атрымалі вадзіцелі, якія перавезлі ад камбайнаў больш за 1000 тон збожжа, – Аляксандр Лагун і Анатоль Фаміч. І трактарысты-машыністы, якія перасягнулі тысячны намалот, – Юрый Клімовіч і Валерый Святоха. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко ўручыла Ганаровыя граматы раённага Савета вадзіцелям, якія перавезлі ад камбайнаў больш за 2000 тон збожжа, – Генадзію Бандаронку, Віталію Бандаронку, Аляксандру Зенько і Мікалаю Аўсянаму. І трактарысту-машыністу, які намалаціў больш за 2000 тон збожжа, – Аляксандру Кур’яновічу.
Крыніца інфарміравання:https://narachanka.by/