23 August 2024
Жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў
Жнівеньская канферэнцыя педагагічных работнікаў раёна прайшла ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Тут сабраліся прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці і кіраўніцтва раёна. Тэма сустрэчы была такая: «Якасць, адказнасць і прафесіяналізм – залог паспяховасці сістэмы адукацыі Мядзельскага раёна». Педагогаў Мядзельшчыны вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч. Ён і правёў цырымонію ўзнагароджвання. Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны настаўнік Сваткаўскай сярэдняй школы імя Максіма Танка Святлана Шылько, педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Анастасія Хадаровіч, настаўнік гімназіі Мядзела Павел Самко, намеснік дырэктара Мядзельскай СШ №2 Анастасія Гансецкая, настаўнік Княгінінскай сярэдняй школы Алена Рапановіч.
Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны дырэктар Сваткаўскай сярэдняй школы імя Максіма Танка Вольга Рудачэнка, дырэктар Нарацкай СШ №1 Алена Сівец. Падзяка старшыні раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена галоўнаму спецыялісту ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Леаніду Шыдлоўскаму, дырэктару фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Андрэю Русаку, дырэктару Княгінінскай сярэдняй школы Ірыне Прудніковіч, прыёмнай маці Жанне Залатуха. Павіншавала педагогаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Антаніна Крыўко. Уручыла яна Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў дырэктару Нарацкай сярэдняй школы №2 Генадзю Крыштафовічу. Шмат узнагарод уручыла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме раённага выканаўчага камітэта Святлана Кундра. Завяршыў педагагічную канферэнцыю канцэрт.
Крыніца інфарміравання:https://narachanka.by/