12 November 2024
Знай нашых!
Прайшлі адкрытыя абласныя спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ «Барысаўскі водны марафон». Адметныя яны былі тым, што дыстанцыі там пераадольваць трэба зусім немаленькія. Сярод дзяўчат 2009-2010 гадоў нараджэння на дыстанцыі 18 кіламетраў перамагла выхаванка СДЮШАР Мядзельскага раёна Анастасія Дзегцярова – цяпер яна навучэнка Мінскага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву. На гэтай жа дыстанцыі 4-е месца заняла яшчэ адна выхаванка СДЮШАР – Маргарыта Балтрукевіч. Цяпер яна вучыцца ў Плешчаніцкім дзяржаўным абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву, паведаміў дырэктар СДЮШАР раёна Андрэй Малько.
Источник: https://narachanka.by/