Мядельский районный исполнительный комитет
  • 222397, г. Мядзел, пл. Леніна, 1
  • 8 (01797) 410-02
  • 142 даведачная служба «Адно акно»
кантакты
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Мядзельскі раённы
выканаўчы камітэт

19 September 2024

Знай нашых!

Каманда спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна ўдзельнічала ў адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтвах на прызы заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера СССР, чэмпіёна свету Леаніда Дзеравянкі. Спаборнічалі ў веславанні на байдарках і каноэ юнакі і дзяўчаты 2010-2011 гадоў нараджэння і маладзейшыя. Максім Баркоўскі на байдарцы-адзіночцы фінішаваў трэцім на дыстанцыі 500 метраў. На байдарцы-двойцы на такой жа дыстанцыі Максім Баркоўскі і Ягор Раткевіч занялі другое месца, а на дыстанцыі 200 метраў яны ж былі трэцімі. Ёсць поспех і на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 500 метраў. Трэцяе месца ў экіпажа, у складзе якога былі зноў жа былі два землякі – Максім і Ягор, і два юнакі з Жодзіна.

Крыніца інфармавання: https://narachanka.by/